ИНСТИТУТ им. ГЕТЕ в Минске

  • 220123 Минск , В. Хоружей, 25/3
О компании

Інстытут імя Гётэ – гэта установа, якая займаецца асветніцкай дзейнасцю па папулізацыі культуры Германіі. Наша арганізацыйная структура ахоплівае шэраг іншых краін свету.

Асноўная мэта нашага стварэння – мажлівасць вывучэння нямецкай мовы і развіццё міжнародных культурных сувязей. У нас вы знойдзеце інфармацыю, якая датычыцца як грамадскага, так і палітычнага жыцця Германіі. Гэта дапаможа вам атрымаць уяўленне аб краіне і яе ролі ў свеце.

Разам з прадстаўніцтвамі Інстытуту існуюць моўныя, экзаменацыйныя і культурныя цэнтры ды аб’яднанні, а таксама чытальныя залы. Кожная з гэтых устаноў стварае моцныя сувязі ў галіне знешняй культуры і адукацыйнай палітыкі. З гэтай мэтай мы наладжваем партнёрскія сувязі з рознымі арганізацыямі, якія датычацца сферы культуры, таксама як і з камунальнымі структурамі і прадстаўнікамі бізнэсу.

Сваю дзейнасць мы выканоўваем, абапіраючыся на культурныя крыніцы Германіі. Мы робім усе намаганні, каб наладзіць моцныя сувязі з грамадскімі і прыватнымі арганізацыямі у межах нашай краіны і за мяжой. Вы самі можаце пабачыць нашу прафесійную кампетэнцыю, назіраючы за нашай працай па вырашэнню пытанняў, якія час ад часу з’яўяляюцца у нашым грамадстве і датычацца нямецкай культуры.

Мы адчуваем сваю вялікую адказнасць за глабалізацыю культурных інтарэсаў, таксама як і за развіццё іннавацыйных метадалогій. Бо узаемаразуменне і гуманізацыя, на наш погляд, маюць вялікі ўплыў на захаванне культурнай разнастайнасці.

У Беларусі Інстытут імя Гётэ з’явіўся у 1993 годзе. З таго часу мы працягваем дзейнасць па стварэнню умоў для вывучэння нямецкай мовы і удасканалення супрацоўніцтва Германіі і Беларусі па культурных пытаннях.

Акрамя курсаў нямецкай мовы мы арганізуем шэраг значных мерапрыемстваў: чытанні і даклады, паказ фільмаў ды фотавыстаўкі, канцэрты і выстаўкі мастацтва. Побач з гэтым мы робім мажлівымі сустрэчы беларускіх дзеячаў мастацтва з нямецкімі.

Наша бібліятэка лічыцца адной з найлепшых для падбору інфармацыі аб грамадскім культурным і палітычным жыцці Германіі. Тут прадугледжана карыстанне як друкаванымі выданнямі, так і аудыавізуальнымш носьбітамі. Знойдуцца і штодзённыя ды штотыднёвыя газеты і часопісы. Акрамя гэтага, існуе чытальная зала у Віцебску, дзе ўсе зацікаўленыя карыстаюцца інфармацыйнымі крыніцамі Інстытуту. А яшчэ існуе Медыя-аўтобус «Deutsch Express», які знаёміць з краіназнаўчай літаратурай тых, хто не можа наведаць Мінск.

Рэгулярныя семінары для выкладчыкаў нямецкай мовы – гэта адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці Інстытута імя Гётэ. Побач з імі праходзяць курсы для людзей з рознымі ўзроўнямі ведаў нямецкай мовы.

Товары

Каталог основной продукции

Все товары компании
Товаров не найдено
Услуги

Услуги компании

Все услуги компании

Оказание услуг организациям и физическим лицам

Услуг не найдено
Отзывы
Отзывов не найдено
Теги