Адкрыццё выставы Кацярыны Булгакавай

ГУ "Национальный исторический музей Республики Беларусь"

Адрес: 220030 Минск , К. Маркса, 12

Тел. (+375-17) 3274322

Тел. (+375-17) 3274827

E-mail: histmuseum@histmuseum.by


13 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным Акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчым дасягненням мастака-пастаноўшчыка Кацярыны Булгакавай “…АД ІДЭІ ДА ТЭАТРАЛЬНАЙ СЦЭНЫ…”

ГУ Национальный исторический музей Республики Беларусь

Кацярына Булгакава нарадзілася ў Мінску, 2 верасня 1980 года. Скончыла Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў. З’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі. Кацярына Булгакава – не звычайны мастак, яна паходзіць з сапраўднай творчай дынастыі. Яе бацькі – таксама мадэльеры і мастакі, а работы маці мастачкі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У Нацыянальным Акадэмічным Вялікім тэатры Оперы і Балету Кацярына Булгакава прыйшла ў якасці мастака-пастаноўшчыка ў 2002 годзе і працуе дагэтуль. Трэба сказаць, мастак –пастаноўшчык – адна з ключавых фігур у стварэнні спектакля, бо менавіта яго задачай становіцца распрацоўка візуальнага вобразу персанажаў. На сенняшні дзень Кацярына Булгакава прымала ўдзел у афармленні больш за 20 спектакляў. Адна з самых громкіх апошніх яе работ – праца над балетам “Анастасія”, які выдатна прадэманстраваў уменне Кацярыны Булгакавай адаптаваць касцюм 15 стагоддзя пад сцэну без страты гістарычнай дакладнасці.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл.: 327-43-22
histmuseum.by