Офіс

бесхрыбетнасць у адной дзеі
паволе п’есы “Пазваночная грыжа” Інгрыд Лаўзунд

Рэжысёр і кампазітар – Кацярына Аверкава
Сцэнаграфія і касцюмы – Алена Ігруша

Адзін дзень з жыцця офіса, дзе ёсць кава-машына, стосы папер і даведак, камп’ютары і дзверы ў кабінет шэфа. За імі – страх і прыніжэнне. Але жыць і працаваць можна. Асабліва калі не маеш уласнага меркавання ні пра што. Офісныя супрацоўнікі апрануліся па дрэс-кодзе, парэпетавалі перад люстэркам, як паводзіць сябе з босам, але ад сігналу выкліку ў яго кабінет у іх гнуцца спіны і падкашваюцца ногі. Чаму б не сказаць сабе “Хопіць!” і выпрастаць спіну? Але жыць па правілах офіса можна толькі з няправільнай паставай.

Расписание

5 сентября, суббота 19:00