Чорная панна Нясвіжа

містычная легенда аб любові ў адной дзеі
Аляксей Дудараў

Мастак – Барыс Гелаван
Кампазітар – Віктар Капыцько

Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна з легендай, гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай гаспадыні ўладанняў – Барбары Радзівіл…



Драматычная паэма Аляксея Дударава напісана на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі з роду Радзівіл і польскага караля Жыгімонта. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да Вялікіх Пачуццяў і Вялікіх Учынкаў.

На міжнародным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, 2001) пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы атрымала дыплом “За лепшы спектакль беларускай драматургіі”, а Святлана Зелянкоўская была ўзнагароджана дыпломам “За лепшы дэбют”.

Расписание
26 августа, среда 19:00
4 сентября, пятница 19:00