Незвычайныя падарункі для сяброў, калег і блізкіх

 

Этнакрама РАГНА прапануе ўнікальныя аўтарскія рэчы, сувеніры і падарункі ў беларускім этнастылі. Калі Вы шукаеце незвычайны падарунак для сяброў, калег і блізкіх, то Вам – да нас!

Этнакрама «РАГНА»

Адрес:г. Минск, Сухая, 4 / Короля, 22

Тел. (+375-44) 5414768

Тел. (+375-29) 8346987

E-mail: ragna.by@gmail.com


Прадпрыемства ўжо сем гадоў займаецца стварэннем і рэалізацыяй уласнай прадукцыі.

Місія кампаніі – стварэнне сучасных рэчаў з захаванымі і адаптаванымі традыцыйнымі сэнсамі і функцыянальнасцю, тутэйшай вонкавай і ўнутранай эстэтыкай, ужываннем традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў вырабу.

Мы прапануем супрацоўніцтва творчым асобам і вытворцам ў сферы этнадызайну.

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПАДАРУНКІ ДЛЯ СЯБРОЎ, КАЛЕГ І БЛІЗКІХ

Вы можаце набыць і замовіць у нас наступную прадукцыю:

Фото

•  Адзенне і абутак – шыццё і валянне, лён, воўна і бавоўна, футболкі і кашулі, шкарпэткі, тапкі і валёнкі, шалі, шалікі і хусткі, рукавіцы і пульсэты (звыш 100 пазіцый)

•  Кошыкі, кашпо з лазы і чароту

•  Прылады для ткацтва

•  Даматкань ільнаная, ніткі ільняныя і ваўняныя

•  Нататнікі

•  Газеты, часопісы, календары

Фото

•  Аксесуары – ліццё, завушніцы, брошы і кулоны, торбы, заплечнікі і касметчыкі, гаманцы і ключніцы, грабеньчыкі і бралокі, іншае (звыш 700 пазіцый)

•  Цацкі, гульні – у тым ліку драўляныя пазлы і ваўчкі (звыш 100 пазіцый)

•  Кнігі мастацкія і навуковыя (каля 100 пазіцый)

•  Паштоўкі святочныя і турыстычныя (каля 100 пазіцый)

•  Папяровыя мадэлі замкаў і архітэктурных помнікаў

•  Пасы жаночыя, мужчынскія, дзіцячыя

•  Музычныя дыскі

•  Старыя рэчы

Фото

•  Посуд і кухонныя прылады – сталовыя наборы, кубкі і міскі, гаршчкі і імбрыкі, бутэлькі і чаркі, бочкі і ручнікі, цыбульнікі і часнычнікі, днішкі і лапаткі (звыш 300 пазіцый)

•  Інтэр'ерныя і побытавыя рэчы, дэкор – драўляныя, каваныя, керамічныя, саламяныя, васковыя, гіпсавыя, тканыя і шытыя, статуэткі і вазы, павукі і пано, свечкі і падсвечнікі, вышываныя падушкі і тканыя палавікі, скарбонкі і капілкі (звыш 500 пазіцый)

•  Магніты разнастайных тэхнік выканання (каля 100 пазіцый)

•  Мыла натуральнае

•  Свісцёлкі, акарыны, дудкі

•  Падарункавая запакоўка

•  Падарункавы сертыфікат

АРГАНІЗАЦЫЯ ЭТНАТУРАЎ І ГІСТАРЫЧНЫХ ТУРАЎ

Асаблівы накірунак нашых інтарэсаў – арганізацыя этнатураў і гістарычных тураў па Беларусі, фальклорных і гістарычных імпрэз.

Фото

З нашай дапамогай Вы можаце адправіцца ў вандроўку па цікавых беларускіх мясцінах з магчымасцю дайсці і дакрануцца да святых камянёў, крыніц і курганаў, адведаць тысячагадовыя дзейсныя могілкі з сярэдневяковымі каменнымі крыжамі, паназіраць за птушкамі, наведаць найвялікшае ва Ўсходняй Еўропе балота, навучыцца пячы хлеб, паўдзельнічаць у старадаўніх абрадах і рытуалах, пастраляць з лука і прымерыць даспехі, і шмат іншага.

Мы арганізуем для Вас карпатыўную імпрэзу, карпаратыўнае і асабістае свята ў тутэйшым стылі –аздабленне, строі, стравы, мова, спевы, танцы, гульні, падарункі!

Будзем рады дапамагчы Вам дакрануцца да тутэйшых традыцый і магіі нашай зямлі!

АДРАС ЭТНАКРАМЫ РАГНА

г. М і нск, в ул. Сухая, 4/ вул. Караля, 22

метро «Фрунзенская»

ГРАФІК ПРАЦЫ

п а н я д з ел а к – субота: з 10.00 д а 20.00

нядзеля : з 10.00 д а 17.00

КАНТАКТЫ

+375 (29) 8346987

+375 (44) 5414768