РАГНА Этнакрама
Этнакрама РАГНА прапануе ўнікальныя аўтарскія рэчы, сувеніры і падарункі ў беларускім этнастылі.
Прадпрыемства ўжо сем гадоў займаецца стварэннем і рэалізацыяй уласнай прадукцыі.
Місія кампаніі – стварэнне сучасных рэчаў з захаванымі і адаптаванымі традыцыйнымі сэнсамі і функцыянальнасцю, тутэйшай вонкавай і
ўнутранай эстэтыкай, ужываннем традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў вырабу.
Мы прапануем супрацоўніцтва творчым асобам і вытворцам ў сферы этнадызайну.
Калі Вы шукаеце незвычайны падарунак для сяброў, калег і блізкіх, то Вам – да нас!
ВЫ МОЖАЦЕ НАБЫЦЬ І ЗАМОВІЦЬ У НАС НАСТУПНУЮ ПРАДУКЦЫЮ:
- Посуд і кухонныя прылады – сталовыя наборы, кубкі і міскі, гаршчкі і імбрыкі, бутэлькі і чаркі, бочкі і ручнікі, цыбульнікі і часнычнікі, днішкі і лапаткі (звыш 300 пазіцый)
- Інтэр’ерныя і побытавыя рэчы, дэкор – драўляныя, каваныя, керамічныя, саламяныя, васковыя, гіпсавыя, тканыя і шытыя, статуэткі і вазы, павукі і пано, свечкі і падсвечнікі, вышываныя падушкі і тканыя палавікі, скарбонкі і капілкі (звыш 500 пазіцый)
- Адзенне і абутак – шыццё і валянне, лён, воўна і бавоўна, футболкі і кашулі, шкарпэткі, тапкі і валёнкі, шалі, шалікі і хусткі, рукавіцы і пульсэты (звыш 100 пазіцый)
- Аксесуары – ліццё, завушніцы, брошы і кулоны, торбы, заплечнікі і касметчыкі, гаманцы і ключніцы, грабеньчыкі і бралокі, іншае (звыш 700 пазіцый)
- Цацкі, гульні – у тым ліку драўляныя пазлы і ваўчкі (звыш 100 пазіцый)
- Кнігі мастацкія і навуковыя (каля 100 пазіцый)
- Паштоўкі святочныя і турыстычныя (каля 100 пазіцый)
- Магніты разнастайных тэхнік выканання (каля 100 пазіцый)
- Мыла натуральнае
- Свісцёлкі, акарыны, дудкі
- Папяровыя мадэлі замкаў і архітэктурных помнікаў
- Пасы жаночыя, мужчынскія, дзіцячыя
- Музычныя дыскі
- Старыя рэчы
- Кошыкі, кашпо з лазы і чароту
- Прылады для ткацтва
- Даматкань ільнаная, ніткі ільняныя і ваўняныя
- Нататнікі
- Газеты, часопісы, календары
- Падарункавая запакоўка
- Падарункавы сертыфікат
Асаблівы накірунак нашых інтарэсаў – арганізацыя этнатураў і гістарычных тураў па Беларусі, фальклорных і гістарычных імпрэз.
З нашай дапамогай Вы можаце адправіцца ў вандроўку па цікавых беларускіх мясцінах з магчымасцю дайсці і дакрануцца да святых камянёў, крыніц і курганаў, адведаць тысячагадовыя дзейсныя могілкі з сярэдневяковымі каменнымі крыжамі, паназіраць за птушкамі, наведаць найвялікшае ва Ўсходняй Еўропе балота, навучыцца пячы хлеб, паўдзельнічаць у старадаўніх абрадах і рытуалах, пастраляць з лука і прымерыць даспехі, і шмат іншага.
Мы арганізуем для Вас карпатыўную імпрэзу, карпаратыўнае і асабістае свята ў тутэйшым стылі –аздабленне, строі, стравы, мова, спевы, танцы, гульні, падарункі!
Будзем рады дапамагчы Вам дакрануцца да тутэйшых традыцый і магіі нашай зямлі!
АДРАС ЭТНАКРАМЫ РАГНА
- г. Мінск, вул. Сухая, 4/вул. Караля, 22
- метро «Фрунзенская»
ГРАФІК ПРАЦЫ
- панядзелак – субота: з 10.00 да 20.00
- нядзеля: з 10.00 да 17.00
КАНТАКТЫ
- +375 (29) 8346987
- +375 (44) 5414768